па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту Facebook logo

Заява аб вызваленні беларускага кандыдата на пасаду прэзідэнта

Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі вітае рашэнне беларускага кіраўніцтва вызваліць з турмы былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава і яго памочніка Зміцера Бандарэнку і вельмі спадзяецца, што беларускія ўлады вызваляць і іншых палітычных зняволеных.

Такое развіццё падзей стала б важным крокам на шляху паляпшэння зносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.