Запрашаем на адкрыццё выставы CZECH PRESS PHOTO
07.11.2016 / 11:02 | Aktualizováno: 07.11.2016 / 13:20
9 лiстапада 2016 года ў 18.00 запрашаем у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Някрасава, 3) на адкрыццё выставы CZECH PRESS PHOTO.
CZECH PRESS PHOTO / Перасоўная выстава да дваццацігоддзя журналісцкага фотаконкурсу
Выстава прасочвае гісторыю конкурсу Czech Press Photo на працягу 21 года.
На выставе прадстаўлен 21 фатаздымак-пераможца конкурсаў і 29 абраных фатаздымкаў розных гадоў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе Czech Press Photo. Рэпрэзентатыўная выбарка з 50 фатаздымкаў розных фатографаў-журналістаў дэманструе асяроддзе і развіццё журналісцкай фатаграфіі, якая стварае вобраз Чэшскай Рэспублікі, у тым ліку за яе межамі.
Конкурс Czech Press Photo праходзіць штогод з 1995 года. Яго мэты - прадставіць незалежныя мастацкія сведчанні пра жыццё так, як іх бачаць у краіне і ў свеце прафесійныя журналісты, якія жывуць у Чэхіі і Славакіі, а таксама падтрымаць цікавасць да візуальнай журналістыкі, як сродку міжасабовага пазнання і разумення.
Выстава падрыхтавана ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, Czech Press Photo і Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.