Рэгіёны Чэхіі
Прага, Центрально-Чешская область, Южно-Чешская область, Пльзеньская область, Карловарская область, Устецкая область, Либерецкая область, Краловеградецкая область, Пардубицкая область, Область Высочина, Южно-Моравская область, Злинская область, Оломоуцкая область, Моравско-Силезская область.
ПРАГА
Прага з'яўляецца сэрцам Чэшскай Рэспублікі і Еўропы. Гэта адзін з самых прыгожых і захапляючых гарадоў у свеце, які пастаянна расце, развіваецца, багацее і на сённяшні момант займае пятае месца ў спісе самых багатых рэгіёнаў ЕС. На Прагу прыходзіцца чвэрць ВУП Чэшскай Рэспублікі і палова прамых замежных інвестыцый у краіне. Прага займае сёмае месца ў пераліку гарадоў Еўропы, якія больш за ўсе наведваюцца, чацвёртае - па суадносінах якасці і цаны гасцінічных паслуг і пятае - ў спісе найбольш папулярных калядных тураў. Яна можа пахваліцца ўнікальнай архітэктурай, вялікай колькасцю тэатраў, канцэртных і выставачных залаў, музеяў, галерэй, кінатэатраў. З 1992 г. гістарычны цэнтр Прагі агульнай плошчай 866 гектараў унесены ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Пералік помнікаў архітэктуры ўзначальвае Пражкі Град, што ўзвышаецца над цэнтрам горада, гістарычнае ядро горада распасціраецца па абодвух берагах ракі Влтавы.
герб вобласці Прагі
ЦЭНТРАЛЬНА-ЧЭШСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Цэнтральна-Чэшская вобласць - буйнейшы рэгіён Чэшскай Рэспублікі з адміністрацыйным цэнтрам у г. Прага. Дзякуючы цесным сувязям са сталіцай, вялікаму эканамічнаму патэнцыялу і шчыльнай транспартнай сетцы Цэнтральна-Чэшская вобласць лічыцца адным з важнейшых регіёнаў у краіне. Яна можа ганарыцца багатай гісторыяй і вялікай колькасцю помнікаў культуры, самая высокая канцэнтрацыя якіх знаходзіцца ў г. Кутна-Гора, гістарычны цэнтр якого занесены ў спіс ЮНЕСКА. Незвычайна разнастайны ландшафт Цэнтральнай Чэхіі прапануе ўвазе турыстаў шэраг прыродных шэдэўраў. З пункту гледжання прыродных аб'ектаў найбольш каштоўным з'яўляецца Кржываклацкі рэгіён - з 1977 г. біясферны запаведнік ЮНЕСКА. Самая маляўнічая вобласць - Кокаржынскі рэгіён, не менш добрыя Чэшскі карст, Бланік і прылеглыя тэрыторыі, а таксама Чэшскі рай.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Цэнтральна-Чэшскай вобласці - www.kr-stredocesky.cz
Абласная эканамічная палата Цэнтральна-Чэшскага рэгіёна - www.khkstrednicechy.cz
Мэрыя Прагі - www.magistrat.praha.eu
Партал Прагі - www.praha.eu
Турыстычны пражскі партал - www.praguewelcome.cz
Эканамічная палата г. Прагі - www.hkp.cz
герб вобласці Цэнтральнай Чэхіі
ПАЎДНЁВА-ЧЭШСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Паўднёва-Чэшская вобласць на працягу многіх гадоў з'яўляецца гарманічным і прывабным для турызму рэгіёнам. Акрамя помнікаў культуры, у лік яго славутасцяў ўваходзіць прыгожая прырода і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Гістарычна склалася так, што ў гэтым рэгіёне пераважала сельская гаспадарка з развітым сажалкавым рыбаводствам і лесаводствам.
У цяперашні час сучасная інфраструктура гарманічна дапаўняе багацейшую культурную і гістарычную спадчыну. На тэрыторыі Паўднёвай Чэхіі з'находзіцца Нацыянальны парк Шумава, тры вобласці, якія знаходзяцца пад аховай, 24 прыродныя рэзервацыі і помнік прыроды нацыянальнага значэння, больш за 250 мясцовых прыродных рэзервацый і помнікаў прыроды. Тут ёсць вялікая колькасць помнікаў гісторыі і гарадскіх памятных зон. Менавіта тут размешчаны два помнікі, унесеныя ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА - вёска Голашавіцэ, што захавала ўзоры тыповай паўднёва-чэшскай народнай архітэктуры, г. зв. сельске барока, і горад Чэскі-Крумлаў.
Карысныя кантакты:
Паўднёва-Чэшская вобласць - www.kraj-jihocesky.cz
Эканамічная палата Паўднёва-Чэшскай вобласці - www.jhk.cz
герб вобласці Паўднёвай Чэхіі
ПЛЗЭНЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Вобласць з багатым мінулым і сучасным, з яркім адміністрацыйным цэнтрам Плзэнь на фоне шматлікіх маляўнічых вёсачак, раскіданых не толькі па схілах гор Шумава. Сучасныя граніцы вобласці сфарміраваліся яшчэ ў пачатку ранняга Сярэднявечча. Рэгіён можа пахваліцца выгадным геаграфічным становішчам паміж Прагай і краінамі Заходняй Еўропы, а таксама выдатнымі ўмовамі для турызму.
Шумава прапануе турыстам, веласіпедыстам і лыжнікам цудоўныя ўмовы для летняга і зімовага адпачынку. Каб паправіць здароўе, можна прайсці прафілактычны курс на курорце Канстанцінавы Лазне. Сярод усіх абласцей Чэшскай Рэспублікі ў Плзэньскай вобласці знаходзіцца самая вялікая колькасць прыродных паркаў (26) і 169 маламаштабных тэрыторый, што знаходзяцца пад аховай. Плзэньская вобласць з'яўляецца трэцяй па велічыні вобласцю ў Чэшскай Рэспубліцы.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Плзэньскай вобласці - www.kr-plzensky.cz
Мэрыя г. Плзэнь - www.plzen.eu
герб Пльзненскай вобласці
КАРЛАВАРСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Па плошчы і колькасці жыхароў Карлаварская вобласць уваходзіць у лік самых кампактных рэгіёнаў, аднак гэта ніколькі не прымяньшае цікавасць да яе. Шырокую вядомасць атрымаў, перш за ўсё, курортны трохвугольнік Карлавы Вары-Марыянскэ Лазне-Францішкавы Лазне, вобласць лячэбных крыніц, багатай гісторыі і шыкоўнай прыроды. Менавіта тут можна адчуць непаўторную атмасферу курортных гарадоў і пазнаёміцца са шматлікімі цікавымі помнікамі гісторыі і прыроднымі славутасцямі.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Карлаварскай вобласці - www.kr-karlovarsky.cz
Мэрыя г. Карлавы Вары - www.mmkv.cz
герб Карлаварскай вобласці
УСЦЕЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Усцецкую вобласць можна назваць рэгіёнам магчымасцяў. Пасля спаду, выкліканага аднабокім прафіляваннем горнай справы і энергетычнай прамысловасці на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, з пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя вядзецца мэтанакіраваная палітыка па паляпшэнні якасці навакольнага асяроддзя, аднаўленні вялікіх тэрыторый і трансфармацыі структуры насельніцтва ў плане адукацыі.
Горад Усці-над-Лабэм з'яўляецца абласным цэнтрам і займае ключавое транспартнае становішча ў рамах Чэшскай Рэспублікі і Еўропы. Менавіта тут перасякаюцца важнейшыя ўнутраныя і міжнародныя артэрыі аўтамабільных, чыгуначных і рачных шляхоў зносін.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Усцецкай вобласці - www.kr-ustecky.cz
Мэрыя горада Усці-над-Лабэм - www.usti-nad-labem.cz
Еўрарэгіён Эльба/Лабe - www.euroregion-elbe-labe.eu
герб Усцецкай вобласці
ЛІБЕРЭЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Дзякуючы сваёй разнастайнасці Ліберэцкая вобласць уяўляе сабой вялікую цікавасць для турыстаў, нягледзячы на тое, што яна лічыцца традыцыйным прамысловым рэгіёнам. Кожны год сюды з'язджаюцца тысячы турыстаў - аматараў пешаходнага турызму, велатурызму і зімовых відаў спорту. У вобласці знаходзяцца ландшафтныя тэрыторыі, якія знаходзяцца пад аховай, два курортныя цэнтры, а таксама крэпасці і замкі.
Развіццю турызму спрыяе наяўнасць аўтатранспартных і чыгуначных памежных пераходаў, а таксама мноства пешаходных памежных пераходаў у рамках малога памежнага руху. Ліберэц з'яўляецца прамысловым рэгіёнам, які праславіўся на ўвесь свет, галоўным чынам, дзякуючы біжутэрыі і вырабам са шкла. Пасля спаду ў традыцыйных прамысловых галінах пачаў развівацца хуткімі тэмпамі трэці сектар эканомікі, што стала магчымым дзякуючы дыверсіфіцыраванай эканоміцы і наяўнасці неабходнай колькасці кваліфікаванай працоўнай сілы. Пэўны плён таксама прынесла падрыхтоўка і ўдасканаленне аб'ектаў нерухомасці для стратэгічных інвестараў. Тэхнічны універсітэт у г. Ліберэц дамагаецца адчувальных вынікаў у навуковых даследваннях - адным з самых вялікіх поспехаў з'яўляецца тэхналогія прамысловага вырабу нанатэкстыля, якая не мае аналагаў.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Ліберэцкай вобласці - www.kraj-lbc.cz
Мэрыя г. Ліберэц - www.liberec.cz
герб Ліберэцкай вобласці
ВОБЛАСЦЬ ГРАДЗЕЦ-КРАЛАВЭ
Дзякуючы цалкам унікальнай прыродзе Кралаваградзецкай вобласці, якая складаецца з гор, далін, скал і лясоў, а таксама гістарычнаму багаццю, вобласць ўваходзіць у лік самых турыстычных рэгіёнаў ЧР. Абласны цэнтр Градца-Кралавэ лічыцца адным з вядучых універсітэцкіх гарадоў і па архітэктурнаму багаццю і планіроўцы адносіцца да ліку еўрапейскіх шэдэўраў.
Вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Чэхіі. Больш за трэць мяжы вобласці з'яўляецца дзяржаўнай мяжой з Польшчай. Прыродны патэнцыял вобласці служыць надзейным фундаментам для развіцця новых формаў турызму (агратурзму, экатурызму, велатурызму і г. д.). На тэрыторыі вобласці таксама знаходзіцца самая высокая гара ў Чэшскай Рэспубліцы Снежка (1602 м над узроўнем мора) - адна з вяршыняў горнага масіву Крканошэ, які часта наведваюць аматары зімовых відаў спорту. Тут можна правесці адпачынак, катаючыся на лыжах ці на веласіпедзе, блукаючы па Чэшскаму раі або ўзбіраючыся на скалы Адршпаха.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Кралаваградзецкай вобласці - www.kr-kralovehradecky.cz
Мэрыя г. Градзец-Кралавэ - www.hradeckralove.org
Рэгіянальная эканамічная палата Паўночна-Усходняй Чэхіі - www.rhkhradec.cz
Euroregion Glacensis - www.euro-glacensis.cz
герб вобласці Градэц-Кралове
ВОБЛАСЦЬ ПАРДУБІЦЭ
Пардубіцкая вобласць, якая знаходзіцца на мяжы Чэхіі і Маравіі, цікавая сваёй прыродай, помнікамі і славутасцямі. Часам яе называюць дахам Еўропы, бо тут сыходзіцца водападзел трох мораў. Нягледзячы на тое, што Пардубіцкая вобласць са сваімі чатырма раёнамі адносіцца да ліку невялікіх рэгіёнаў краіны, яе значэнне зусім не такое малое.
Гэта буйны прамысловы і гандлёвы цэнтр з развітай інфраструктурай і цэлым шэрагам прыродных, культурных і гістарычных каштоўнасцяў. У свядомасці чэшскага насельніцтва гэта вобласць асацыюецца з пернікамі, нядобрай славай пластычнай выбухоўкі Семтэкс і конскімі скокамі. З коньмі звязаны лёс тутэйшага краю, асабліва мястэчка Кладрубы-над-Лабэм. Папулярнае месца адпачынку - вадасховішча Сеч на рацэ Хрудзімцы. Нельга абысці ўвагай і горад Літамышль, з якім звязана імя мясцовага выхадца, вядомага кампазітара Бэдржыха Сметаны. У горадзе ёсць цудоўны замак у стылі Адраджэння, гэта адзін з помнікаў, які знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА. У курортнае мястэчка Лазне-Богданеч прыязджаюць лячыцца людзі з захворваннямі апорна-рухальнай сістэмы.
Карысныя кантакты:
Адміністрацыя Пардубіцкай вобласці - www.pardubickykraj.cz
Магістрат горада Пардубіцэ - www.mesto-pardubice.cz
герб Пардубіцкай вобласці
ВОБЛАСЦЬ ВЫСАЧЫНА
Высачына пранізана багатай гісторыяй. Яна вітае вас у шматлікіх замках і крэпасцях, запрашае ў свае гарады, храмы і каплічкі. Яна адчыніць перад вамі дамы сваіх гараджан, правядзе таямнічымі катакомбамі, што захаваліся да нашых дзён, умацаваннямі і многімі іншымі помнікамі.
Вобласць Высачына раскінулася ў самым цэнтры Чэшскай Рэспублікі на мяжы Чэхіі і Маравіі. Яе ўтварае Чэшска-Мараўскае ўзвышша з добра захаванай прыродай. Тут знаходзяцца дзве вобласці ландшафту, якія знаходзіцца пад аховай, - Ждзярскія грабяні і Жалезныя горы. Арамя прыроды турыстаў чакае шмат помнікаў культуры, замкаў, маёнткаў. Тры помнікі культуры гэтай вобласці ўнесены ў пералік Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Да ліку цікавых аб'ектаў для турыстаў адносіцца музей кур'ёзаў і рэкордаў у горадзе Пелгржымаў.
Карысныя кантакты:
Абласная адміністрацыя Высачына - www.kr-vysocina.cz
Магістрат горада Йіглава - www.jihlava.cz
Абласная Эканамічная палата - www.hkjihlava.cz
Рэгіянальнае агенцтва па развіцці - www.rrav.cz
герб вобласці Высочына
ПАЎДНЁВА-МАРАЎСКІ РЭГІЁН
На паўднёвым усходзе Чэшскай Рэспублікі раскінулася Паўднёва-Мараўская вобласць, вялікай перавагай якой з'яўляецца выключная транспартная даступнасць. Яна стагоддзямі прадстаўляе сабой скрыжаванне Еўропы, паколькі мяжуе з Аўстрыяй і Славакіяй. Спрадвеку да яго вялі самыя важныя гандлёвыя шляхі, тут была закладзена аснова еўрапейскага хрысціянства, уздоўж рэк стагоддзямі засноўвалі людзі гарады і селішчы, закладваючы на схілах пагоркаў вінаграднікі і фруктовыя сады. Шматлікія помнікі культуры, прыроды, тэхнікі, каштоўныя помнікі архітэктуры ўсіх стыляў дойлідства, чатыры мясцовасці, занесеныя ў спісы ЮНЕСКА, прыцягальны фальклор і турыстычныя маршруты для аматараў віна - дзякуючы гэтаму Паўднёвая Маравія з'яўляецца адным з самых турыстычных рэгіёнаў Чэшскай Рэспублікі.
Карысныя кантакты:
Абласная адміністрацыя Паўднёва-Мараўскай вобласці - www.kr-jihomoravsky.cz
Магістрат горада Брно - www.brno.cz
герб Паўднёва-Мараўскай вобласці
ЗЛІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Злінская вобласць - гэта рэгіён з сучаснай паспяховай эканомікай, з растучым узроўнем жыцця, які прываблівае як новых жыхароў, так і інвестараў і турыстаў.
Злінская вобласць адносіцца да ліку самых цікавых рэгіёнаў Чэхіі. Яго выключнасць адлюстравана шмат у чым: ад прыгажосці прыроды і культурнага багацця да гістарычна традыцыйнай сферы прамысловасці.
Хоць у сярэдзіне 90-х гг. моцная эканамічная пазіцыя рэгіёна пачала слабець, Злінская вобласць успрымаецца як дынамічны рэгіён з бясспрэчным эканамічным патэнцыялам. Злінская вобласць - гэта мноства выключных месцаў і сімбіёз на першы погляд прама процілеглых ландшафтаў.
Карысныя кантакты:
Абласная адміністрацыя Злінскай вобласці - www.kr-zlinsky.cz
Магістрат горада Злін - www.zlin.eu
Прадстаўніцтва Злінскай вобласці ў Брусэлі - www.zlinregioninbrussels.eu
герб Злінскай вобласці
ОЛАМОЎЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Оламоўцкая вобласць - з аднаго боку, гэта багатая гісторыя, унікальная архітэктура, фальклорныя традыцыі і жывапісная прырода, а з другога - усе перадумовы для эканамічнага развіцця. Гэта рэгіён, які мае, чым здзівіць. Сярод пазітыўных перадумоў яго далейшага развіцця бачыцца стратэгічна выгаднае месцазнаходжанне, транспартная даступнасць і развітая інфрастуктура.
Навакольнае асяроддзе і ўраўнаважаныя экалагічныя адносіны гэтай вобласці Цэнтральнай Маравіі адносяцца да самых высокаякасных не толькі ў Чэшскай Рэспубліцы, але і ў Цэнтральнай Еўропе, галоўным чынам дзякуючы зоне ландшафта Есэнікі, які знаходзіцца пад аховай.
Карысныя кантакты:
Абласная адміністрацыя Оламоўцкай вобласці - www.kr-olomoucky.cz
Магістрат горада Оламоўц - www.olomouc.eu
Афіцыйны турыстычны вэб-партал вобласці - www.ok-tourism.cz
Эканамічная палата Оламоуцкай вобласці - www.khkok.cz
EuropeDirect Оламоўц - www.olomouc.eu/europedirect
герб Оламоуцкай вобласці
МАРАЎСКА-СІЛЕЗСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Мараўска-Сілезская вобласць уваходзіць у лік важнейшых прамысловых рэгіёнаў Цэнтральнай Еўропы ўжо на працягу 200 год. Гэта самая ўсходняя вобласць Чэшскай Рэспублікі з поўначы мяжуе з Польшчай, з усходу - са Славакіяй. Першыя паселішчы з'явіліся тут яшчэ ў 12 стагоддзі ўздоўж гандлёвых шляхоў, дзе ўзнікалі шматлікія ўмацаванні і гарады. З цягам стагоддзяў такім чынам тут гістарычна сфармаваўся вельмі моцны дух месца - Genius Loci.
У гэтым рэгіёне мы сустрэнем шмат славутасцяў з самых старажытных часоў. Спецыфічную культуру і фальклор прынесла Валашская каланізацыя, якая тут прадстаўлена драўлянымі цэркаўкамі. Індустрыяльная эпоха, ў сваю чаргу, пакінула шэраг тэхнічных помнікаў, якія ўяўляюць сабой добрую перспектыву для развіцця турызму ў вобласці. Тут ёсць гарады і раёны з вялікай шчыльнасцю насельніцтва, але ёсць месцы амаль зусім незаселеныя. У цэлым гэта самая населеная вобласць Чэшскай Рэспублікі. Большая частка рэгіёну носіць прамысловы характар, галоўным багаццем з'яўляюцца залежы якаснага чорнага вугалю, якія распасціраюцца аж да перадгор'яў Бясідскіх гор.
Карысныя кантакты:
Краёвая адміністрацыя Мараўска-Сілезскай вобласці - www.kr-moravskoslezsky.cz
Магістрат горада Острава - www.ostrava.cz
Рэгіянальная рада рэгіёна салідарнасці Мараўская Сілезія - www.rr-moravskoslezsko.cz
Навукова - тэхналагічны парк Острава - www.vtpo.cz
Абласная эканамчная палата Мараўска-Сілезскай вобласці - www.khkmsk.cz
герб Мараўска-Сілезскай вобласці
Крыніца: www.ppagency.cz (Предпринимательская деятельность Чешская Республика 2011/2012), cs.wikipedia.org