Асноўная інфармацыя пра ЧР
Официальное название страны, площадь, численность населения, официальный язык, столица, крупнейшие города, высшая точка, часовой пояс, валюта, домен в интернете, климат, политическая система, членство в организациях, телефонная связь, кредитные карты, основные макроэкономические показатели, государственные символы...
Чэхія размешчана ў самым цэнтры Цэнтральнай Еўропы. На поўначы мяжуе з Польшчай (працягласць агульнай мяжы - 658 км), на захадзе і паўночным захадзе - з Германіяй (646 км), на поўдні - з Аўстрыяй (362 км), на ўсходзе - са Славакіяй (214 км). Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы - 1 880 км.
Афіцыйная назва краіны: Чэшская Рэспубліка
Плошча: 78 864 км²
Колькасць насельніцтва: 10 535 811 (сакавік 2011 г.)
Афіцыйная мова: чэшская
Сталіца: Прага (1 241 664 жыхароў)
Найбуйнейшыя гарады: Брно (371 000 жыхароў), Острава (303 000), Плзэнь (169 000), Ліберэц (101 000), Оламоўц (100 000), Усці-над-Лабэм (95 000), Чэскэ-Будзеёвіцэ (94 000), Градэц-Кралавэ (94 000), Пардубіцэ (90 000)
Найвышэйшая кропка: Снежка (1602 м над у.м.)
Часавы пояс: сярэднееўрапейскі час па Грынвічу +1, летні час +2
Валюта: 1 чэшская крона (Kč/CZK)=100 гелерам
Дамен у інтэрнэце: .cz
Клімат: умерана кантынентальны, чатыры пары года. Сярэдняя тэмпература паветра летам +20°C, зімой -5°C.
Палітычная сістэма: парламентская рэспубліка. З 2003 г. прэзідэнтам Чэхіі з'яўляцца Вацлаў Клаўс.
Членства ў арганізацыях: Чэшская Рэспубліка з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, НАТО, Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Міжнароднага валютнага фонда, Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, АЭСР, а таксама многіх іншых арганізацый.
Тэлефонная сувязь - код краіны: + (420). Больш падрабязную інфармацыю аб тэлефонных нумарах вы знойдзеце на www.zlatestranky.cz.
Ліцэнзія на ўкараненне мабільнай тэлефоннай сеткі на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі была выдадзена наступным кампаніям: Telefónica O2 Czech Republic, a.s., T-Mobile Czech Republic a.s., Vodafone Czech Republic a.s. и MobilKom, a.s.
Найбольш распаўсюджаныя крэдытныя карты: Eurocard/Mastercard, Maestro и Visa.
Дзяржаўныя сімвалы:
Дзяржаўны сцяг:
Вялікі дзяржаўны герб:
Вялікі дзяржаўны герб:
Асноўныя макраэканамічныя паказчыкі:
2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | ||
ВУП | у гадавым вылічэнні, у % | 6,4 | 7,0 | 6,1 | 2,3 | - 4,0 | 2,2 |
Прамысловая вытворчасць | у гадавым вылічэнні, у % | 3,9 | 8,3 | 10,6 | - 1,8 | - 13,6 | 10,0 |
Будаўніцтва | у гадавым вылічэнні, у % | 5,2 | 6,0 | 7,1 | 0,0 | - 0,9 | - 7,8 |
Рознічная выручка | у гадавым вылічэнні, у % | 6,9 | 10,8 | 10,0 | 2,7 | - 4,7 | 1,0 |
Узровень інфляцыі | у сярэднім, у % | 1,9 | 2,5 | 2,8 | 6,3 | 1,0 | 1,5 |
Узровень беспрацоўя | на канец перыяда, у % | 8,9 | 7,7 | 6,0 | 6,0 | 9,2 | 9,6 |
Сярэдняя рэальная зарплата | у гадавым вылічэнні, у % | 3,0 | 4,0 | 4,3 | 1,9 | 3,0 | 0,5 |
PRIBOR 3 месяцы | у сярэднім, у % | 2,0 | 2,3 | 3,1 | 4,0 | 2,2 | 1,3 |
курс чэшск. крона/еўра | у сярэднім | 29,8 | 28,3 | 27,8 | 24,9 | 26,4 | 25,3 |
Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацёжнага балансу | у % ВУП | - 1,3 | - 2,4 | - 3,2 | - 0,6 | - 3,2 | - 3,8 |
Дэфіцыт грамадскіх бюджэтаў | в % ВУП | - 3,6 | - 2,6 | - 0,7 | - 2,7 | - 5,8 | - 4,7 |
Чэшская Рэспубліка, як і раней Чэхаславакія, славіцца багатай гісторыяй арыгінальных адкрыццяў і новаўвядзенняў. Мяккія кантактныя лінзы, паляраграфія, электронныя мікраскопы, пасіўныя радыёлакатары, электроніка, дзейсныя медыкаменты, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з ВІЧ і СНІДам, прамысловая вытворчасць нанавалокан - усё гэта вырабы чэшскага паходжання.