Гісторыя Чэхіі
Гісторыя Чэхіі (храналагічная табліца) 400 тыс. год да н.э. З'яўленне чалавека на тэрыторыі сучаснай Чэхіі 600 – 630 г. Фракійскі купец Сама аб'яднаў чэшскія землі і выгнаў авараў 863 г. (864 г.?) Прыезд у Маравію на запрашэнне князя Расціслава
Гісторыя Чэхіі (х р аналагічная табліца )
|
400 тыс. год да н.э. |
З'яўленне чалавека на тэрыторыі сучаснай Чэхіі |
|
600 - 630 г. |
Фракійскі купец Сама аб'яднаў чэшскія землі і выгнаў авараў |
|
863 г. (864 г.?) |
Прыезд у Маравію на запрашэнне князя Расціслава (846-870) славянскіх асветнікаў Кірылы і Мефодзія |
|
995 г. |
Завяршэнне аб'яднання чэшскай раннефеадальнай дзяржавы Пршэмыславічамі |
|
1212 г. |
Выданне імператарам Фрыдрыхам II "e Залатой булы Сіцылійскай", якая прызнавала поўны суверэнітэт чэшскай дзяржавы |
|
1306 г. |
Гібель караля Вацлава III (1305-1306) і спыненне дынастыі Пршэмыславічаў |
|
1310 - 1346 гг. |
Праўленне чэшскага караля Яна Люксембурга |
|
1346 - 1378 гг. |
Праўленне чэшскага караля і імператара Святой Рымскай імперыі Карла IV |
|
1348 г., 7 красавіка |
Заснаванне Карлам IV Пражскага (Карлава) універсітэта |
|
1409 г. |
Подпісанне каралём Вацлавам IV (1378-1419) Кутнагорскага дыкрэта, які ператварыў Пражскі універсітэт у чэшскую навучальную ўстанову |
|
1415 г., 6 ліпеня |
Спаленне рэфарматара Яна Гуса ў Канстанцы |
|
1420 г., лета |
Разгром гусітамі пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі (каля 1360-1424) рыцараў-крыжакоў на гары Віткаў пад Прагай |
|
1421 г., чэрвень |
Земскі сойм у горадзе Чаславе. Пазбаўленне Сігізмунда Люксембурга чэшскай кароны. Абвяшчэнне "Чатырох пражскіх артыкулаў" земскім законам |
|
1434 г., 30 траўня |
Бітва ля Ліпанаў, разгром радыкальнага крыла гусітаў памяркоўнымі - чашнікамі |
|
1471 - 1516 гг. |
Уладзіслаў II Ягела на чэшск і м троне |
|
1526 г., 24 кастрычніка |
Абранне Фердынанда Габсбурга чэшскім каралём (1526 - 1564) |
|
1583 г. |
Перанос імператарам Рудольфам II (1576-1612) резідэнцыі з Вены ў Прагу |
|
1618 г., 23 траўня |
Паўстанне чэшских саслоўяў супраць Габсбургаў |
|
1619 г. |
Абранне пратэстанта Фрыдрыха Фальца чэшскім каралём |
|
1620 г., 8 лістапада |
Бітва ля Белай Гары, параза чэшскіх пратэстанцкіх войскаў |
|
1627 г., травень |
Выданне Фердынандам II "e Абноўленага земскага статута для Чэхіі", як і замацаваў уладу Габсбургаў |
|
1592 - 1670 гг. |
Жыццё і дзейнасць педагога і пратэстанта Яна Амоса Каменскага. Выехаў на эміграцыю |
|
1749 г. |
Загад Марыі Тэрэзы аб аб'яднанні органаў кіравання чэшскімі і аўстрыйскімі землямі |
|
1775 г. |
Паўстанне сялянаў у Чэхіі, Маравіі і Сілезіі. Выданне Марыяй Тэрэзай панскага патэнта |
|
1781 г., 1 лістапада |
Патэнт Язэпа II аб адмене асабістай прыгоннай залежнасці сялянаў у Чэхіі і Маравіі |
|
1792 г., травень |
Стварэнне ў Пражскім універсітэце кафедры мовы і літаратуры |
|
1818 г. |
Заснаванне ў Празе Нацыянальнага музея |
|
1825 г. |
Адкрыццё першай у чэшскіх землях чыгункі Будзеёвіцы - Лінц |
|
1848 г., 12 - 17 чэрвеня |
Народнае паўстанне ў Празе |
|
1848 г., 7 верасня |
Адмена ў чэшскіх землях прыгоннага права |
|
1868 г., травень |
Пачатак у Чэхіі масавага дэмакратычнага руху "табараў" (да 1871 г.) |
|
1868 г., 15 - 17 траўня |
Закладка будынка Нацыянальнага тэатра ў Празе |
|
1890 г., студзень |
Пагадненне лідэраў старачэхаў з кіруючымі коламі Цыслейтаніі аб падзеле Чэхіі на нямецкія і чэшскія акругі |
|
1915 г., верасень |
Стварэнне ў Парыжы Чэшскага Замежнага Камітэта (у траўні 1916 г. пераназваны ў Чэхаславацкую Нацыянальную Раду) |
|
1918 г., 28 кастрычніка |
Абвяшчэнне
Нацыянальным камітэтам самастойнай Чэхаславацкай дзяржавы.
Першым прэзідэнтам абраны
|
|
1920 г., 29 лютага |
Прыняцце канстытуцыі Чэхаславацкай рэспублікі |
|
1939 г., 15 сакавіка |
Акупацыя чэшскіх земляў Германіяй |
|
1939 г., 16 сакавіка |
Падпісанне Гітлерам распараджэння аб стварэнні "Пратэктарата Чэхія і Маравія" і ўключэнне яго ў склад рэйха |
|
1940 г., ліпень |
Стварэнне ў Лондане часовага чэхаславацкага ўраду і Дзяржаўнай Рады |
|
1945 г., 5 - 8 траўня |
Пражскае паўстанне і вызваленне Прагі |
|
1948 г ., 25 лютага |
Пачатак камуністычнай дыктатуры і рэпрэсій |
|
1949 - 1953 гг. |
Палітычныя працэсы над дэмакратычнымі сіламі ў Чэхаславакіі |
|
1967 г., 27 - 29 чэрвеня |
IV з'езд Саюза чэхаславацкіх пісьменнікаў - вострая крытыка палітычнай сітуацыі ў Чэхаславакіі |
|
1968 г., студзень |
А. Дубчак прызначаны Першым сакратаром КПЧ - пачатак "П ражскай вясны" |
|
1968 г., 21 жніўня |
Акупацыя Чэхаславакіі войскамі СССР, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Усходняй Германіі, стыхійны супраціў народа |
|
1969 г., 16 студзеня |
Студэнт Карлава универсітэта Ян Палах, пратэстуючы супраць акупацыі Чэхаславакіі, здзейсніў акт самаспалення. Пачатак камуністычных рэпрэсій, г. зв. "нармалізацыі" |
|
1977 г., 1 студзеня |
Падпісанне чэшскай інтэлігенцыяй Дэкларацыі "Хартыя 77" з мэтай забеспячэння правоў чалавека ў Чэхаславакіі |
|
1989 г. |
Серыя адкрытых выступленняў супраць камуністычнага рэжыму, 17 лістапада - спроба камуністычнай паліцыі разагнаць студэнцкую дэманстрацыю ў Празе - пачатак "Аксамітнай" рэвалюцыі |
|
1989 г., 29 лістапада |
Рашэннем Федэральнага Сходу фармальна скончылася камуністычная дыктатура ў Чэхаславакіі |
|
1989 г., 29 снежня |
Вацлаў Гавел абраны Прэзідэнтам Чэхаславакіі |
|
1990 г., 26 красавіка |
Вывад савецкіх войскаў з Чэхаславакіі |
|
1990 г., 8 - 9 чэрвеня |
Першыя свабодныя выбары |
|
1992 г., 31 снежня |
Спыненне існавання Чэхаславакіі |
|
1993 г., 1 студзеня |
Узнікненне дзвюх незалежных дзяржаў - Чэшскай Рэспублікі і Славацкай Рэспублікі |
|
1993 г., 30 ліпеня |
Уваход Чэшскай Рэспублікі ў Савет Еўропы |
|
1999 г., 23 красавіка |
Уваход Чэшскай Рэспублікі ў НАТА |
|
2004 г., 1 траўня |
Уваход Чэшскай Рэспублікі ў Еўрапейскі Звяз |
