Устанаўленне дыпламатычных адносін
Беларусь прызнала Чэшскую Рэспубліку 05.01.1993 г., і з гэтага ж дня былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны.
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы абедзьвюх краін працуюць на ўзроўні амбасад.
Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў г. Мінску было заснавана ў 1994 г. Спачатку яно працавала з мінімальнай колькасцю супрацоўнікаў. У траўні 2000 г., у сувязі з увядзеннем візавага рэжыму, колькасць супрацоўнікаў значна павялічылася.
Стасункі паміж ЧР і РБ носяць карэктны характар, нягледзячы на тое, што іх погляды на некаторыя палітычныя пытанні не супадаюць. Чэшская Рэспубліка зацікаўлена ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці і развіцці стандартных адносінаў з суверэннай і дэмакратычнай Беларуссю, у карэктных пазітыўных і ўзаемавыгадных кантактах, асабліва ў эканамічнай вобласці.