па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту

Консульская iнфармацыя

Консульскі аддзел Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску

Адрас:
220030 Рэспубліка Беларусь, г. Мінск,
Музычны завулак, 1/2

тэл.: +375 17 2265244-6, факс: +375 17 2110137
e-mail: Consulate_Minsk@mzv.cz

Консульскі аддзел прымае заявы грамадзян і рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь на атрыманне кароткатэрміновых (шэнгенскіх) віз, доўгатэрміновых (нацыянальных чэшскіх) віз і дазволаў на пражыванне на тэрыторыі ЧР. Для падачы заявы неабходна загадзя зарэгістравацца на старонцы https://visapoint.eu. Пры рэгістрацыі неабходна адрозніваць шэнгенскія візы (да 90 дзён пражывання на працягу любых 180 дзён, г.зн. кароткатэрміновыя - нават у выпадку працяглага тэрміну дзеяння) і нацыянальныя візы/дазволы на пражыванне (больш за 90 дзён бесперапыннага знаходжання, г.зн. доўгатэрміновыя).

Спіс дакументаў, неабходных для падачы заявы на ўсе тыпы віз і дазволаў на пражыванне, можна знайсці на старонцы: http://www.mzv.cz/minsk/ru/vizy/index.html.

З 23.06.2015 усе асобы, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў, пры падачы заявы абавязаны прайсці працэдуру зняцця адбіткаў пальцаў.

Рэзідэнты Брэсцкай і Гродзенскай абласцей могуць звяртацца за шэнгенскімі візамі з мэтай наведвання ЧР таксама ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне (вул. Горкага, 104) і падначаленыя яму візавыя цэнтры ў Гродне (вул. Горкага, 89) і Брэсце (вул. Маскоўская, 208А-1б, ГЦ «Domus») у рамках Пагаднення аб прадстаўніцтве.

Консульскі аддзел Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску таксама завярае подпісы на чэшскіх дакументах і копіі чэшскіх дакументаў. Завярэнне дакументаў праводзіцца без папярэдняга запісу ў працоўныя дні, акрамя серады, з 15:00 да 16:00 (да 23.06.2015) або з 13:30 да 14:00 (з 23.06.2015).