Набажэнства за пацярпелых, параненых і затрыманых на вуліцах гарадоў Беларусі падчас дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў
07.09.2020 / 18:58 | Aktualizováno: 29.09.2020 / 18:02
У набажэнстве за пацярпелых, параненых і затрыманых падчас дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў, якое ў суботу, 5 верасня 2020 г., у Мінскім рымска-каталіцкім касцёле св. Сымона і Алены правёў Біскуп-памочнік Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Яго Эксцэленцыя Юрый Касабуцкі, акрамя некалькіх сотняў вернікаў узялі ўдзел таксама паслы Чэхіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Аўстрыі, Румыніі і Швецыі, Павераны ў справах Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза і намеснік кіраўніка Пасольства Славацкай рэспублікі ў Мінску.
