na_celou_sirku
Фота: © MZV ČR / MFA CZ

Дыппрадстаўніцтва ў Мінску падтрымае працу рэлігійнай місіі “Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі”

22 студзеня 2024 года пры ўдзеле кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Чэшскай Рэспублікі ў Мінску спадара Томаша Крыла і дырэктара рэлігійнай місіі “Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі” ксяндза Анатоля Ярошкі адбылося ўрачыстае падпісанне дамовы аб рэалізацыі малога лакальнага праекта “Сацыяльная рэабілітацыя людзей з фізічнай інваліднасцю”.

Дадзены праект будзе рэалізаваны ў межах праграмы Чэшскай Рэспублікі па садзейнічанні развіццю ў замежжы. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка працы місіі “Карытас” з людзьмі, якія маюць цяжкую фізічную інваліднасць, і ўключэнне гэтых асоб у жыццё мясцовых супольнасцей. Місія “Карытас” ажыццяўляе сваё служэнне на аснове індывідуальных патрэб тых, хто звяртаецца па дапамогу, і актыўна выкарыстоўвае чэшскі досвед у галіне сацыяльнага забеспячэння.