
Фота: © MZV ČR/MFA CZ
Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых ля горада Баранавічы
23.01.2023 / 10:22 | Aktualizováno: 23.01.2023 / 10:28
У сувязі з набліжэннем Дня памяці ахвяр Халакоста пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі 18 студзеня 2023 года ўсклаў кветкі да помніка на месцы масавага пахавання чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых у 1942 годзе ў лесе ля горада Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. Помнік на месцы зверскага забойства некалькіх соцень чэшскіх і мараўскіх яўрэяў быў узведзены ў 70-х гадах ХХ стагоддзя.