
Фота: © MZV ČR/MFA CZ
Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх яўрэяў, забітых ля горада Баранавічы
28.11.2022 / 12:32 | Aktualizováno: 28.11.2022 / 12:38
Беларускі горад Баранавічы з’яўляецца адным з тых месцаў, якія падчас Другой сусветнай вайны сталі сведкамі забойства тысяч невінаватых яўрэяў. Пра лёс яўрэяў з тагачаснай Чэхаславакіі, якія загінулі тут у 1942 годзе, нагадвае мемарыял на месцы масавых пахаванняў у лесе на ўскраіне горада ля чыгуначных пуцей, якія выкарыстоўваліся пры дэпартацыі. 22 лістапада 2022 года пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Перніцкі ўшанаваў іх памяць праз ускладанне кветак.