Фота: IG
Пасол Томаш Перніцкі сустрэўся з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатолем Хацько
15.06.2019 / 10:05 | Aktualizováno: 08.07.2019 / 18:58
12 чэрвеня 2019 года пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сп-р Томаш Перніцкі разам з новапрызначаным міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сп-ром Анатолем Хацько абмеркаваў перспектывы далейшага развіцця чэшска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці.
Падчас перамоваў таксама былі ацэненыя магчымасці абмену вопытам у працэсе трансфармацыі сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці. Таксама быў адзначаны паспяховы ўдзел чэшскіх экспанентаў у нядаўняй міжнароднай спецыялізаванай выставе BELAGRO 2019.
