
Фота: JP
Ушанаванне памяці чэшскіх і мараўскіх габрэяў, расстраляных каля горада Баранавічы
29.01.2020 / 13:13 | Aktualizováno: 15.07.2020 / 16:46
28 студзеня 2020 года пасол Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі Томаш Перніцкі ўшанаваў памяць трох тысяч чэшскіх і мараўскіх габрэяў, расстраляных у чэрвені 1942 года недалёка ад горада Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Таксама ў ганаровым мерапрыемстве, праведзеным з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту, прыняў удзел Старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета сп-р Рыгор Касабуцкі.
