па-беларуску  по-русски  česky 

Пашыраны пошук
na_celou_sirku
Фота: IG
Звяртаем увагу на артыкул надрукаваць Змяніць шрыфт Павялічыць памер шрыфту LinkedIn logo

Рабочы візіт намесніка міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі ў Мінск

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі сп-р Павел Веселы ў тэрмін з 3 па 5 чэрвеня 2019 года здзейсніў рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь, падчас якога ён абмеркаваў магчымасці далейшага ўмацавання чэшска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Хацько і яго трыма намеснікамі – Ігарам Брыло, Уладзімірам Гракуном і Іванам Смільгінем.
4 чэрвеня 2019 года намеснік міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі сп-р Павел Веселы наведаў цырымонію адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы BELAGRO 2019, дзе ён наведаў чэшскі стэнд і сустрэўся з чэшскімі экспанентамі.