Наведванне сумеснага чэшска-беларускага праекту па вытворчасці тарфяных субстратаў
28.02.2020 / 12:38 | Aktualizováno: 15.07.2020 / 17:22
У рамках рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць 21 лютага 2020 года пасол Томаш Перніцкі пабываў на Століншчыне, дзе наведаў завод па вытворчасці тарфяных субстратаў «Торфапрадпрыемства Глінка», пабудаваны ў вёсцы Глінка ў рамках сумеснага чэшска-беларускага праекту пры ўдзеле чэшскай кампаніі Rašelina, a.s. з Собеслава.
