na_celou_sirku
Фота: Olga Štin

Падпісанне Адміністрацыйнага пагаднення аб прымяненні Дагавора паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь аб пенсійным забеспячэнні

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч і пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі 25 верасня 2019 года падпісалі Адміністрацыйнае пагадненне аб прымяненні Дагавора паміж Чэшскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь аб пенсійным забеспячэнні.
 

Дагавор тычыцца выплат па разліках абавязковага сацыяльнага страхавання і спосабаў выплаты пенсій за перыяд працы за мяжой. Адміністрацыйнае пагадненне ўстанаўлівае падрабязны механізм супрацоўніцтва паміж адпаведнымі ўстановамі Чэшскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь у разліку і выплаце пенсій у адпаведнасці з названым Дагаворам. Рэалізацыя Дагавора дазволіць грамадзянам Чэшскай Рэспублікі і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць і працуюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, удзельнічаць у яе сістэме абавязковага сацыяльнага страхавання. Такім чынам, рэалізацыя Дагавора дазволіць работнікам атрымліваць на свой банкаўскі рахунак частку сваёй пенсіі з краіны, у якой яны працавалі, калі яны маюць права на пенсію па ўзросту.

Грамадзяне Чэхіі, якія працуюць у Беларусі, могуць звяртацца ў тэрытарыяльныя ўпраўленні працы, занятасцi i сацыяльнай абароны па месцы жыхарства для разліку і выплаты пенсій. Абодва дакументы -Дагавор і Адміністрацыйнае пагадненне ўступяць ў сілу 1 кастрычніка 2019 года.

Podpis dohody